Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму безь Беларусі


Сёньня адзначаюць 70-годзьдзе высадкі саюзных войскаў у Нармандыі. Можа быць, гэта апошняя круглая дата пры жыцьці тых, хто змагаўся з гітлераўскім нацызмам. Таму і ўрачыстасьці, таму і шырокае прадстаўніцтва краінаў. Але – безь Беларусі. Безь дзяржавы, народ якой страціў на той вайне кожнага чацьвёртага. Прычына зразумелая: Лукашэнка. Заходнія лідэры – манархі, прэзыдэнты, прэм’еры, міністры – ня хочуць бачыць побач з сабой кіраўніка «апошняй дыктатуры ў Эўропе». Уяўляю, як цяжка Парыжу было вырашыць, ці запрашаць Пуціна. Запрасілі: ігнараваць Расею цяжка. А Беларусь – лёгка.

Такім чынам, з-за Лукашэнкі не ўзгадаюць ахвяры Беларусі ў вайне, перамогу ў якой ён зрабіў спэкулятыўнай ідэалягемай свайго рэжыму.

Але ёсьць у мяне адчуваньне, што арганізатары ўрачыстасьцяў прадумалі ня ўсё. Беларускі народ (не рэжым, а народ) павінен быў быць прадстаўлены. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Андрэй Саньнікаў – з замежжа, ці нехта зь лідэраў грамадзянскай супольнасьці ў самой Беларусі, ці жонкі палітвязьняў – кожны зь іх у роўнай ступені можа годна прадстаўляць беларускі народ. І нават не ў палітычным эфэкце справа – куды больш важны знак павагі да нацыі, якая вельмі дорага заплаціла за ўзброенае супрацьстаяньне двух самых бесчалавечных у гісторыі сыстэмаў.

Тое, што не запрошаны Лукашэнка – правільна. Але тое, што праігнараваны народ Беларусі – несправядліва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG