Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску страйкуюць прадпрымальнікі


Віцебскія прадпрымальнікі страйкуюць, бо ў іх праблемы з выкананьнем тэхнічнага рэглямэнту, паводле якога зь 1 ліпеня ім пагражае канфіскацыя рэшткаў тавару, які не суправаджаецца адпаведнымі дакумэнтамі, што пацьвярджаюць якасьць.

«Сёньня адбылося папераджальнае спыненьне працы на адзін дзень з мэтаю прыцягнуць увагу да нашай праблемы», — кажа старшыня арганізацыйнай групы па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч.

На вулічным кірмашы «Полацкі» ня выйшлі на працу 30 % прадпрымальнікаў. На крытым кірмашы «Эвіком» больш за 90 % кропак страйкуюць.

На кірмашы «Смаленскі» працуе толькі 5 % прадпрымальнікаў. Некаторыя гандляры прыйшлі да месцаў працы, але не адчыняюць ралеты на сваіх гандлёвых кропак.

Страйк падтрымалі гандляры зь Лепеля, там цалкам не працуе рынак.




XS
SM
MD
LG