Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорская міліцыя дапытала маці беларуса, які ваюе ў Данбасе за сэпаратыстаў


Маці беларускага нацбола Ігар Шчукі, які пайшоў ваяваць добраахвотнікам у так званую «ДНР» і кіруе там атрадам сэпаратыстаў, у Салігорску ўчора выклікалі ў міліцыю.

Жана Шчука паведаміла гэта Свабодзе: «Выклікалі ў міліцыю, пыталіся, дзе Ігар, ці вы ведаеце, што ён ва Ўкраіне, ці вы ведаеце, што ён кіраўнік баевікоў ці кагосьці там. Размаўлялі ветліва, ціха, спакойна. Я кажу: «Я нічога ня ведаю. Званіць я яму не званю, толькі па інтэрнэце 2-3 словы напішу. Адкуль я ведаю, чым ён там займаецца? Я ж яго ня бачу. Ён мне можа адно сказаць, а сам рабіць нешта іншае».

Свабода: «Ці вам паведамілі на якой падставе вас выклікалі?

Шчука: «Я без акуляраў не бачыла, яны мне там нешта зачыталі, што ён нібыта лідэр чагосьці, ваюе са зброяй і зьбіраецца адмаўляцца ад беларускага грамадзянства. Нічога я не падпісвала, мы хвілінаў дзесяць паразмаўлялі. Міліцыянт побач сядзеў за сталом, а размаўляла я з дзяўчынай. Прозьвішча не памятаю. Але яна мусіла мне перазваніць сёньня, каб даведацца, што я даведалася ад Ігара. Хоць бы нічога сур’ёзнага не было. Я ж перажываю. Я ўжо даўно яму казала, каб вяртаўся дахаты. Але ён пакуль не зьбіраецца вяртацца, як так зразумела».

Маці Шчукі ў міліцыю выклікалі зьявілася пасьля публікацыі на сайце Свабоды вялікага інтэрвію з Ігарам Шчукай.

Учора сам Ігар Шчука паведаміў расейскаму тэлеканалу «Дождь»: «Маю маму выклікалі ў міліцыю, на допыт. Расказалі ёй, што я забіваю тут нейкіх мірных жыхароў. Кірую нейкімі тэрарыстамі. Яна вядома ж ў жаху быў. Я наогул нікога не забіваў, шчыра кажучы. У нас з нашага атрада ёсьць адзін паранены і яны не стралялі, яны патрапілі пад гарматны абстрэл. Я бачыў гэтых людзей, я думаю, што гэтыя людзі на Радзіму не вярнуцца. Таму што тут людзі пойдуць да канца. Альбо Данецкая народная рэспубліка — альбо сьмерць».
.
Ён дадаў, што і сам гатовы памерці.

Шчука родам з Салігорска, але дома не жыве, ён зьяўляецца актыўным прыхільнікам расейскай нацыяналістычнай партыі нацболаў. У Расеі яго арыштоўвалі за ўдзел у акцыях нацболаў, у Беларусі яго спрабавалі забраць у войска, але адпусьцілі па стане здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG