Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры гарады Данбаса церпяць ад дэфіцыту вады


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У выніку ўзброенага супрацьстаяньня на поўначы Данецкай вобласьці быў пашкоджаны другі Данецкі вадавод і часткова без вады засталіся жыхары Славянска, Горлаўкі, Дружкаўкі і Краматорска.

Як паведамілі ў прэсавай службе Данецкай абласной дзяржадміністрацыі, вадавод быў пашкоджаны 3 чэрвеня.

Паводле дырэктара камунальнага прадпрыемства «Вада Данбаса» Вадзіма Котава, спэцыялісты неадкладна гатовыя выехаць на пашкоджаны ўчастак для ліквідацыі аварыі, аднак пакуль гэта зрабіць немагчыма з-за бесперапынных баёў у гэтым раёне.

«У цяперашні час вядуцца перамовы аб прадстаўленьні ўзброенымі бакамі спэцыяльнага „зялёнага калідора“ з мэтай бесперашкоднага праезду аварыйных брыгад для ліквідацыі пашкоджаньняў вадавода», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама, як паведамілі ў кампаніі, учора ў выніку баявых дзеяньняў былая пашкоджаная ЛЭП на 110 кВ. У выніку было спыненае забесьпячэньне электрычнасьці для электрапомпаў некалькіх фільтравальнай станцый. Аднак ужо ў сярэдзіне дня энэргетыкам удалося аднавіць працу ЛЭП.

У Данецкай і Луганскай абласьцях працягваецца ўзброенае супрацьстаяньне паміж урадавымі войскамі Ўкраіны і прарасейскімі баевікамі, якія хочуць далучэньня гэтых рэгіёнаў да Расеі.
XS
SM
MD
LG