Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 чэрвеня: Прэзэнтацыя «Календара Бахарэвіча»


Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37А) – прэзэнтацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Каляндар Бахарэвіча» зь «Бібліятэкі Свабоды». Кнігу склалі 366 эсэ пра гістарычныя падзеі кожнага дня году. Пачатак у 19:00. Набыць кнігу можна ўжо цяпер у кнігарні «логвінаЎ».

У канфэрэнц-залі Музэя сучаснага выяўленчага мастацтва – вечар памяці мастака Генадзя Хацкевіча. У вечарыне возьмуць удзел сябры і блізкія аўтара: Аляксей Хацкевіч, Юрый Хацкевіч, Вольга Сазыкіна, Андрэй Плясанаў, Адам Глобус, Артур Клінаў і іншыя. Пачатак у 18.00.

Кінафэстываль «Правасудзьдзе і людзі. Летнія дні старога кіно».
5 чэрвеня ў 19.00 (ЦЭХ, пр. Незалежнасці, 58/6) – фільм «12 разьюшаных мужчынаў» (1957, рэж. Сідні Люмэт). Фільм – па-беларуску!

У Магілёве – прэзэнтацыя часопіса «Дзеяслоў». Будуць прадстаўленыя фрагмэнты «Анталёгіі перакладу расейскай рок-паэзіі». Госьці – празаік, рэдактар часопіса Барыс Пятровіч; паэт, адказны сакратар часопіса Анатоль Івашчанка, музыка Юры Несьцярэнка. Месца – магілёўскае «Кола сяброў» (Чкалава, 16). Пачатак а 18-ай гадзіне.

У Гомелі, у Грамадзкім цэнтры на Палескай, 52 – сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнага аргкамітэту сьвяткаваньня 500-х угодкаў перамогі пад Воршай мастаком Міколам Купавам і бардам Змітром Бартосікам. Пачатак у 19.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1919 – у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае жыцьцё». Рэдактар Францішак Аляхновіч.

«Сьмех таксама, як і хлеб, адна з галоўнейшых патрэб». Францішак Аляхновіч

1938 – у Сыбіры ў савецкім канцлягеры расстраляны Юрка Лістапад, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.

1947 – дзяржсакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з прамовай у Гарвардзкім унівэрсытэце, у якой выклаў праграму дапамогі пасьляваеннай Эўропе, якая пазьней атрымала назву «плян Маршала».

2004 – на стала Рональда Рэйгана, 40-га прэзыдэнта ЗША.

«Урад не вырашае праблемаў — ён іх фінансуе». Рональд Рэйган

У гэты дзень нарадзіліся:

1854 — Юры Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст.

1942 — Вячаслаў Рагойша, беларускі філёляг, літаратуразнаўца, аўтар «Паэтычнага слоўніка».

1973 — Анатоль Кот, беларускі артыст тэатру і кіно.
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Дзень памяці сьвятой Эўфрасіньні Полацкай
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Цягнік не для ўсіх. 5 чэрвеня 1883 пачаў працаваць Усходні экспрэс
XS
SM
MD
LG