Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка абяцае дэцэнтралізацыю Ўкраіны і амністыю


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Абраны прэзыдэнтам Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што пасьля сваёй інаўгурацыі 7 чэрвеня агучыць плян мірнага ўрэгуляваньня, які прадугледжвае дэцэнтралізацыю ўлады, шырокую амністыю і выбары ў мясцовыя органы ўлады.

Паводле Парашэнкі, ён ўжо абмеркаваў гэты плян зь лідэрамі ЗША, Канады і эўрапейскіх дзяржаваў падчас візыту ў Варшаву 4 чэрвеня. Ён дадаў, што абмеркаваньне працягнецца ў Францыі, якую лідэры гэтых краінаў наведаюць на гэтым тыдні, каб адзначыць гадавіну высадкі войскаў саюзьнікаў у Нармандыі.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве Парашэнка таксама заявіў, што падчас імпрэзаў у Францыі не заплянавана сустрэчы паміж ім і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, але ён не выключае такой сустрэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG