Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская камісія ў сераду дазволіла Літве ўвесьці эўра з 2015 года. Літва, якая ўжо дзесяць гадоў уваходзіць у склад Эўразьвязу і ад 2007 году беспасьпяхова спрабавала ўвесьці эўра, стане 19-м членам эўразоны і апошнім з трох Балтыйскіх дзяржаваў.

Камісія паведаміла, што, прымаючы пад увагу прагрэс Літвы ў імкненьні адпавядаць крытэрам, яна прапануе Радзе Эўрапейскага зьвязу дазволіць Літве ўвесьці эўра з 1 студзеня 2015 году.
«Гатовасьць Літвы да ўвядзеньня эўра — вынік шматгадовых намаганьняў правядзеньня абачлівай фіскальнай палітыкі і эканамічных рэформаў. Дзякуючы рэформам, прыступіць да якіх Літву заахвоціла ўступленьне ў ЭЗ дзесяць гадоў таму, відавочна ўзрос дабрабыт краіны: доля ВУП на аднаго жыхара вырасла з 35% ад сярэдняга паказьніка па ЭЗ у 1995 годзе да вызначаных 78% у 2015 годзе», — адзначае ў паведамленьні для друку намесьнік камісара па пытаньнях эканомікі, грашовай палітыкі і эўра Олі Рэн.

Адпавядалі патрабаваньням і доўгатэрміновыя працэнтныя стаўкі, якія ў красавіку складалі 3,6 %, тым часам як Маастрыхцкі крытэр усталяваны ў 6,2 %.

Камісія ацэньвала адпаведнасьць 8 краін Маастрыхцкім крытэрам — зь іх толькі Літва адказвала неабходным умовам. Астатнія дзяржавы — Балгарыя, Чэхія, Харватыя, Польшча, Румынія, Швэцыя і Вугоршчына — будуць ацэнены праз два гады.

Канчатковае рашэньне аб увядзеньні эўра будзе прынята ў другой палове ліпеня.
XS
SM
MD
LG