Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрад памежнікаў на Луганшчыне, які абстрэльвалі баевікі, перадысьлякавалі


, Луганск. Прарасейскі баявік.
, Луганск. Прарасейскі баявік.
Луганскі памежны атрад, на які з раніцы 2 чэрвеня пэрыядычна нападалі баевікі, перадысьлякаваны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

«У сувязі з сытуацыяй, якая склалася ў выніку працяглых нападаў буйных груповак добра ўзброеных баевікоў, і немагчымасьці ў далейшым выконваць кіраўнічыя функцыі зь месцаў пастаяннай дысьлякацыі, кіраўніцтва Луганскага атраду і аддзел памежнай службы „Станічна-Луганскае“ перадысьлякаваныя ў больш бясьпечныя месцы для выкананьня задач па арганізацыі аховы дзяржаўнай мяжы», — паведамілі ў прэсавай службе ведамства.

Раней у сераду стала вядома, што ў Луганску пасьля начнога бою сэпаратыстам здаўся полк патрульна-паставой службы, які дзейнічаў у складзе Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны. Нападнікі вялі абстрэл з аўтаматаў, кулямётаў, мінамётаў і гранатамётаў, таксама працавалі снайпэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG