Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты захапілі вайсковую частку ў Луганску


Сэпаратыст у Луганску
Сэпаратыст у Луганску

Нацыянальная гвардыя Ўкраіны пацьвердзіла інфармацыю аб захопе палка патрульна-паставой службы ў Луганску. Бой доўжыўся больш за дзесяць гадзін.

«Падчас працяглага супрацьстаяньня цалкам зьнішчаны ў агні аўтамабільны парк і памяшканьні штаба вайсковай часткі, агнём пашкоджана казарма праваахоўнікаў», — сказана ў паведамленьні.

Абстрэл тэрарысты вялі з цяжкай зброі: аўтаматаў, кулямётаў мінамётаў і гранатамётаў, таксама працавалі снайпэры.


«Праваахоўнікі адстрэльваліся, пакуль не выкарысталі ўвесь боезапас, вялі бой да апошняга патрона. Сярод праваахоўнікаў трое параненыя», — паведамляе сайт Нацгвардыі Ўкраіны.

Сярод нападнікаў каля 20-ці параненых і шасьцёра забітых.

Паводле Нацгвардыі, цяпер асабовы склад вайсковай часткі перадыслякуецца ў іншае бясьпечнае месца.

Раней РІА Новости паведаміла, што вайскоўцы здаліся, іх пастроілі на пляцы.

Становішча ў Луганску абвастрылася ў ноч на 2 чэрвеня, калі некалькі сотняў сэпаратыстаў, узброеных аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі, атакавалі памежную частку, якая знаходзіцца ў горадзе. Бой працягваўся больш за 20 гадзінаў.

У той жа дзень быў абстраляны будынак абласной адміністрацыі. У выніку загінулі восем чалавек.

Раней «апалчэнцы» ў Луганскай вобласьці ўзялі пад кантроль патронны завод і аэрадром, а таксама захапілі памяшканьне манэўранага цэнтра радыёэлектроннай выведкі ўзброеных сіл Украіны.

Тым часам улады Ўкраіны паведамілі, што паўночная частка Данецкай вобласьці цалкам вызвалена ад сэпаратыстаў.

Выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Аляксандар Турчынаў даручыў сакратару СНБА Украіны Андрэю Парубію вывучыць пытаньне аб неабходнасьці ўвядзеньня ваеннага становішча ў Данецкай і Луганскай абласьцях, дзе праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя, для прадухіленьня далейшага разьвіцьця і спыненьня ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны, паведамляе УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG