Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абяцае мільярд саюзьнікам з НАТО. «Гэта добры адказ Расеі», — лічыць прэзыдэнт Польшчы


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты плянуюць узмацніць сваю вайсковую прысутнасьць у Эўропе, адправіўшы туды больш войскаў і тэхнікі.

Выступаючы на супольнай прэс-канферэнцыі ў Варшаве з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім Абама сказаў:

«Сёньня я абвяшчаю аб новай ініцыятыве па ўмацаваньні бясьпекі нашых саюзьнікаў з НАТО тут, у Эўропе. Згодна з гэтай ініцыятывай і пры падтрымцы Кангрэсу, Злучаныя Штаты запрапануюць разьмясьціць больш тэхнікі Эўропе. Мы будзем пашыраць нашы вучэньні з саюзьнікамі, каб павялічыць гатоўнасьць нашых сілаў. Мы павялічым колькасьць амэрыканскага вайсковага пэрсаналу, сухапутных і ваенна-паветраных сілаў, шляхам бесьперапыннай ратацыі паміж саюзнымі краінамі ў Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе. І мы будзем пашыраць нашы партнэрскія адносіны з такімі сябрамі, як Украіна, Малдова і Грузія, што тычыцца забесьпячэньня іх абароназдольнасьці».

Абама дадаў, што ён заклікае Кангрэс ЗША асыгнаваць 1 мільярд даляраў у падтрымку гэтай ягонай ініцыятывы.


Браніслаў Камароўскі назваў пляны ЗША «добрым адказам» на дзеяньні Расеі.

Раней Абама сказаў, што бясьпека Польшчы і амэрыканскіх саюзьнікаў у Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе зьяўляецца «сьвятой» справай ды «краевугольным каменем» уласнай бясьпекі Злучаных Штатаў.
Абама заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна сустрэцца з новаабраным прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прызнаць апошнія выбары ва Ўкраіне легітымнымі.


Абама ў Варшаве таксама заявіў, што ЗША хочуць мець добрыя адносіны з Масквой і «не зацікаўленыя пагражаць Раскі». Але ён дадаў, што Вашынгтон гатовы павялічыць санкцыі, калі Расея будзе працягваць свае дзеяньні па дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне.

Абама заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна сустрэцца з новаабраным прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прызнаць апошнія выбары ва Ўкраіне легітымнымі.

Сам Абама плянуе сустрэцца з Парашэнкам у Варшаве 4 чэрвеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG