Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Горадні на месцы ўзарванай Фары Вітаўта паставілі мэмарыяльны знак.

Самы стары касьцёл Горадні быў заснаваны ў канцы ХІV стагодзьдзя. Спачатку драўляны, у ХVІ стагодзьдзі ён стаў мураваным. На пачатку ХІХ стагодзьдзя царскія ўлады перабудавалі яго ў праваслаўны сабор. Перад вайною Фары Вітаўта вярнулі былое архітэктурнае аблічча.

Зьнішчылі яе дынамітам у 1961 годзе на хрушчоўскай хвалі барацьбы з рэлігіяй. На месцы храма зрабілі сквэр.

У 1992 годзе археолягі вялі раскопкі і знайшлі падмуркі. Тады ж было шмат размоў, што храм трэба аднавіць, але рашэньня не прынялі.

Тры гады таму гарадзкія ўлады пастанавілі ўшанаваць Фару памятным знакам. У конкурсе перамог праект скульптара Сяргея Більдзюка.

Адкрыюць памятны знак падчас традыцыйнага фэсту нацыянальных культур, які адбудзецца ў Горадні 6–8 чэрвеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG