Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Год таму ня стала нашага калегі, журналіста і філёляга Юрася Бушлякова.

Ён памёр летась 4 чэрвеня на 41-м годзе жыцьця. У Юрася засталіся бацькі, каханая жанчына, малы сын. Ужо пасьля ягонай сьмерці ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова». Яна разышлася надзвычай хутка, наклад давялося дадрукоўваць.

Сёньня а 9-й гадзіне ў грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа ў Менску (вуліца Арджанікідзэ, дом 6) адбудзецца памінальная імша па Юрасю. Потым сваякі і сябры наведаюць ягоную магілу на Паўночных могілках Менску.

«Дзень стагодзьдзя» Юрася Бушлякова


Маці Юрася Бушлякова Элеанора Яўсееўна перадала ў рэдакцыю Свабоды запісы перадачы «Дзень стагодзьдзя», якая выходзіла на Беларускім тэлебачаньні ў 90-я гады.



Пішам беларускую дыктоўку! Чытае Юрась Бушлякоў


Летась за некалькі месяцаў да сьмерці Юрась Бушлякоў дыктаваў праз сайт Свабоды агульнабеларускую дыктоўку — «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

Успамін пра Юрася


Беларускі паэт і перакладнік Макс Шчур, які жыве ў Празе, зрабіў мэмарыяльны відэаролік пра Юрася Бушлякова.

Сьветлы чалавек Юрась Бушлякоў


Спэцыяльная перадача «Свабода бяз гальштукаў», прысьвечаная Юрасю Бушлякову, якая выйшла ў эфір на сайце Свабоды пасьля ягонай сьмерці.

Юрась Бушлякоў (1973–2013)



Праслухаць перадачу Юрася Бушлякова «Жывая мова» можна тут.

Паглядзець прэзэнтацыю кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова» можна тут.

Спампаваць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» ў pdf-фармаце можна тут.
Магіла Юрася Бушлякова

Магіла Юрася Бушлякова

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG