Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн прыляціць на інаўгурацыю Парашэнкі


Віцэ-прэзідэнт ЗША прыедзе ва Ўкраіну на інаўгурацыю новаабранага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.

Джозэф Байдэн ўзначаліць прэзыдэнцкую дэлегацыю ЗША, якая прыбудзе ў Кіеў 7 чэрвеня для ўдзелу ў інаўгурацыі Пятра Парашэнкі на пасаду Прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.

Джозэф Байдэн сустрэнецца з украінскімі лідэрамі для абмеркаваньня праграмы Пятра Парашэнкі і сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. Сярод тэм сустрэч будзе таксама абмеркаваньне шляхоў магчымай дапамогі ЗША Ўкраіне ў барацьбе з карупцыяй, ўзмацненьне дэмакратычных інстытутаў і аднаўленьні эканомікі.

Раней стала вядома, што на інаўгурацыю Парашэнкі прыляціць таксама прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.
XS
SM
MD
LG