Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наступствы выбуху ў Луганску (увага — жорсткае відэа)


На вуліцах Луганску

На вуліцах Луганску

У інтэрнэце зьявілася відэа, зьнятае адразу пасьля ўчарашняга выбуху ў Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, захопленай прарасейскімі сэпаратыстамі.

Учора ў памяшканьні Луганскай абласной адміністрацыі адбыўся магутны выбух. Экспэрты зрабілі выснову, што выбух быў выкліканы стрэлам з пераноснага зэнітна-ракетнага комплексу расейскай вытворчасьці з даху будынка абласнога ўпраўленьня СБУ, які таксама кантралююць прарасейскія баевікі і сэпаратысты.

Ракета з ПЗРК была накіраваная баевіком на самалёт, але зрэагавала на цяпло кандыцыянэра пад акном абласной адміністрацыі.

Як мінімум 5 чалавек загінула і 8 было паранена.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG