Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся наступ на баевікоў у Славянску і Краматорску


Сэпаратысты, ілюстрацыйнае відэа

Сэпаратысты, ілюстрацыйнае відэа

Раніцай пад горадам Славянскам Данецкай вобласьці пачалася актыўная наступальная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі, вядзецца вельмі інтэнсіўная стральба.

Пра гэта ў сваім Facebook напісаў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Міністар папрасіў цывільнае насельніцтва Славянска, Краматорска і Чырвонага Ліману пазьбегнуць рызыкі для жыцьця, «заставацца дома і не падыходзіць да пазыцыяй, дзе сканцэнтраваныя тэрарысты».

Міністар Авакаў адзначыў працу канструктараў ўкраінскіх БТР-4, якія вытрымалі некалькі патрапляньняў з гранатамёта.

Ужо больш за месяц у раёне Славянска сканцэнтраваныя значныя сілы антытэрарыстычнай апэрацыі, якія сваімі блёкпастамі атачылі захоплены прарасейскімі баевікамі горад, але актыўных дзеяньняў не вялі, каб ня ставіць пад пагрозу цывільных у гэтым 120-тысячным горадзе.

Тым часам сілы антытэрарыстчнай апэрацыі зьнішчылі блёкпасты і інжынэрныя збудаваньні прарасейскіх баявікоў у раёне Сямёнаўка пад Краматорскам, паведаміў Авакаў.

Ён таксама адзначыў, што прасоўваньне войскаў працягваецца.
XS
SM
MD
LG