Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы знайшлі плянэту, на якой можа быць жыцьцё


Амэрыканскія навукоўцы заявілі, што выявілі ў аддаленай галяктыцы новы від скалістай плянэты, на якой патэнцыйна можа існаваць біялягічнае жыцьцё.

Маса плянэты «Kepler-10c», якую таксама празвалі «Мега-Зямля», у 17 разоў перавышае зямную, а яе дыямэтар у тры разы большы, чым у нашай плянэты.

Астраномы кажуць, што зьдзіўленыя, як такая цяжкая, шчыльная плянэта змагла застацца цэльнай, ня страціўшы сваю атмасфэру і не ператварыўшыся ў газавага гіганта, як Юпітэр.

Лічыцца, што «Kepler-10c» больш чым у два разы старэйшы за Зямлю, яму каля 11 мільярдаў гадоў.
XS
SM
MD
LG