Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Словы Філарэта гучаць у роліку супраць сьмяротнага пакараньня


Мітрапаліт Філарэт, 2009 год

Мітрапаліт Філарэт, 2009 год

«Шостая запаведзь» — відэаролік супраць сьмяротнага пакараньня з такой назвай зьявіўся ў сеціве. У якасьці аргумэнтаў супраць выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня аўтары роліка зьвярнуліся да словаў мітрапаліта Філарэта.

«Мы, хрысьціяне, ня можам апраўдваць пакараньне сьмерцю, бо гэта грэх забойства. Ня мы, грэшныя людзі, падаравалі жыцьцё чалавеку. Ня нам і пазбаўляць чалавека існаваньня», — гучыць у роліку, які даступны па-беларуску і па-расейску.

Рэжысэр Юлія Рудзіцкая і дызайнэр Юлія Галавіна ўвасобілі ідэю рэкляміста Юліі Ляшкевіч і Андрэя Дзьмітрыева.

Відэаролік і адмысловы сайт 24a.by зьявіліся ў межах асьветніцкай кампаніі «Несьмяротнае пакараньне. Таму што мы людзі».

Арганізатары кампаніі: Penal Reform Int., Беларускі Хэльсынскі камітэт, Міжканфэсійная місія «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне», Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Кампанія «Несьмяротнае пакараньне» запрашае на тыдзень асьветніцкіх мерапрыемстваў «Правасудзьдзе і людзі», з праграмой якога можна азнаёміцца тут.
XS
SM
MD
LG