Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка афіцыйна абвешчаны прэзыдэнтам


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

ЦВК Украіны афіцыйна абвясьціла пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнку новаабраным прэзыдэнтам Украіны.

Паводле пратаколу Цэнтравыбаркаму, які на паседжаньні падпісалі ўсе 15 сяброў камісіі, за Парашэнку на выбарах 25 траўня прагаласавалі 54,7% выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні, або 9 мільёнаў 857 тысяч 308 чалавек.

За лідэра «Батьківщини» Юлію Цімашэнку аддалі галасы 12,81%.

Лідэр Радыкальнай партыі Ўкраіны Алег Ляшко набраў 8,32%, лідэр партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоль Грыцэнка — 5,48%, народны дэпутат Сяргей Цігіпка — 5,23%, экс-кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Добкін — 3,03%.

Старшыня Усеўкраінскага яўрэйскага кангрэсу Вадзім Рабіновіч набраў 2,25% галасоў, доктарка Вольга Багамолец — 1,91%, лідэр Камуністычнай партыі Ўкраіны Пятро Сіманенка (зьняўся з выбараў) — 1,51%, лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок — 1,16%, лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш — 0,70%.
XS
SM
MD
LG