Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як анэксія Крыму адаб'ецца на энэргетычнай незалежнасьці Ўкраіны


Стратэгія энэргетычнай незалежнасьці і газавай дывэрсыфікацыі Ўкраіны, каб зьнізіць сваю залежнасьць ад Расеі, аказалася невыканальнай пасьля анэксіі Расеяй Крымскай паўвыспы. Піша доктар Фрэнк Умбач на сайце NATO review magazine.

Да гэтай пары Януковічу ўдалося зьнізіць імпарт газу з Расеі з 45 млрд кубамэтраў у 2011 годзе да ўсяго толькі 28 мільярдаў кубамэтраў у 2013 годзе. Першапачатковы плян быў скончыць які-кольвек імпарт расейскага газу ў 2020 годзе. Гэта было б прыступкай на шляху да самадастатковасьці ў 2035 годзе праз павышэньне ўнутраных традыцыйных і нетрадыцыйных здабычаў газу.
Анэксія Пуціным Крыму моцна падарвала стратэгію энэргетычнай дывэрсыфікацыі ва Ўкраіне. Паводле той стратэгіі, Крымская паўвыспа мела стратэгічнае значэньне. Крым мае шырокія марскія нафтагазавыя рэсурсы ў Чорным моры, паводле ацэнак — паміж 4-13 трлн кубамэтраў прыроднага газу.


Новы незаконны Крымскі ўрад даручыў Газпрому кіраваць энергетычнымі рэсурсамі паўвыспы. Крымскі філіял «Нафтагазу Украіны» — «Чарнамор Нафтагаз» — ужо «нацыяналізаваны» Газпрамам. Акрамя таго, чакаецца, што Расея будзе прэтэндаваць на вялікія тэрыторыі ня толькі з Крыму, але і з кантынэнтальнага шэльфу Украіны і выключнай эканамічнай зоны, якія могуць сур’ёзна ўскладніць падзел кантынэнтальнага шэльфу і эканамічнай зоны з Румыніяй і Турэччынай.

Украіна ў цяперашні час занепакоеная магчымай стратай аднаго з двух найбуйнейшых радовішчаў сланцавага газу у Данецкай і Харкаўскай «абласьцях». Украіна займае трэцяе месца па запасах лупняковага газу ў Эўропе. Новы рэгіянальны сэпаратызм яе ўсходніх рэгіёнаў таксама падрывае плян Кіева, каб перайсьці з газу на вугаль, з-за страты 45,6 адсоткаў нацыянальных запасаў вугалю.
Украіна ў цяперашні час занепакоеная магчымай стратай аднаго з двух найбуйнейшых радовішчаў лупняковага газу у Данецкай і Харкаўскай «абласьцях».


Дзякуючы выкарыстаньню новых магчымасьцяў зваротнага патоку ў суседніх краінах Эўразьвязу, Украіна змагла імпартаваць 2 млрд. кубамэтраў газу з Германіі праз Польшчу і Вугоршчыну ў 2013 годзе. Украіне ў апошні час таксама вяла перамовы пра зваротныя даставы газу з Славаччыны, якая дае дадатковы штогадовы імпарт 3,2 млрд. кубамэтраў з кастрычніка. Гэта можа павялічыцца да 8-10 млрд кубамэтраў у пачатку 2015 году.

Прынамсі да гэтага часу Расея была згодная несьці эканамічныя страты за анэксію Крыму і пашырэньне сваіх геапалітычных інтарэсаў. Былы міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын прадказвае адток капіталу з Расеі ў памеры 160 мільярдаў даляраў да канца гэтага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG