Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музычнае разьвітаньне. Эфір з Аленай Радкевіч ад 18:00


Сьпявак Пётар Клюеў запісаў песьню памяці Генадзя Бураўкіна на ягоны верш «Асьцярожна – лістапад», які дагэтуль нідзе не друкаваўся.

Генадзь Бураўкін яшчэ пры жыцьці падабраў некалькі сваіх неапублікаваных вершаў для выканаўцы. Гэтую песьню Пётар Клюеў напісау ўжо пасьля разьвітаньня з паэтам.

У праграме – прэзэнтацыя песьні, а таксама гутарка пра літаратурныя прэміі, прагноз адносна адзінага кандыдата ад апазыцыі, погляд на нацыянальную кухню вачыма замежнікаў і беларусаў.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

XS
SM
MD
LG