Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Луганску баевікі атакавалі ўправу памежнага атрада


На вулілцах Луганску, архіўнае фота

На вулілцах Луганску, архіўнае фота

У Луганску мінулай ноччу ішоў бой.

Паводле зьвестак Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, каля 0:30 да ўправы Луганскага памежнага атраду пад’ехалі каля 100 ўзброеных асоб, якія разышліся па пэрымэтры атраду.

Першая атака з ужываньнем аўтаматаў і падствольных гранатамётаў пачалася ў 4:00 і доўжылася каля 40 хвілінаў. Памежнікі яе адбілі.

Перадыслякаваўшыся, нападнікі пачалі новую атаку з пазыцый, абсталяваных у вокнах шматпавярхоўкі, працавалі снайпэры. Сярод памежнікаў ёсьць параненыя. Агульная колькасьць тых, хто нападаў раніцай, складае каля 400 чалавек.

Памежнікі паведамілі пра інцыдэнт сілам антытэрарыстычнай апэрацыі. На дапамогу быў высланы зьнішчальнік, аднак весьці прыцэльны агонь у горадзе ён ня змог.

Паводле мясцовых жыхароў, тыя, хто нападаў, адышлі ў двары жылых дамоў у квартале Паўднёвы.
XS
SM
MD
LG