Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ня верне баранавіцкаму актывісту ўкраінскі сьцяг. Ён будзе зьнішчаны як «рэчавы доказ»

  • БелаПАН

У Баранавічах суд адмовіў у вяртаньні грамадзянскаму актывісту Уладзіміру Гундару сьцяга Украіны, зь якім ён праводзіў пікет салідарнасьці

Размова ідзе пра сьцяг, які Гундар выкарыстоўваў пры правядзеньні 4 сакавіка на плошчы Леніна ў Баранавічах адзіночнага пікету салідарнасьці з народам Украіны.

Актывіст разгарнуў плякат з надпісам «Пуцiнскiя бандагрэсары — гэць з Украiны! Прэч — зь Беларусi!», на плячах у яго быў украінскі сьцяг. Гундар прыцягнуў увагу супрацоўнікаў міліцыі, якія спачатку проста праверылі ў яго дакумэнты і пацікавіліся, ці доўга ён мае намер стаяць, а праз 10 хвілін затрымалі актывіста. У аддзяленьні міліцыі ў дачыненьні да яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за правядзеньне несанкцыянаванага пікету, канфіскавалі сьцяг і плякат і да суду адпусьцілі. 21 сакавіка суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прызнаў Гундара вінаватым і аштрафаваў на 15 базавых велічыняў (1 млн. 950 тыс. рублёў).

15 траўня Гундар атрымаў паведамленьне аб тым, што суд пастанавіў зьнішчыць «рэчавыя доказы» правапарушэньня — нацыянальны сьцяг Украіны і плякат. Паведамлялася таксама, што гэтае рашэньне абскарджваньню не падлягае.

16 мая Гундар і яшчэ шасьцёра грамадзянскіх актывістаў накіравалі ў суд Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы зварот з патрабаваньнем вярнуць дзяржаўны сьцяг Украіны. Яны выказалі сваё абурэньне рашэньнем суда, якое, на іх думку, дыскрэдытуе палітыку вышэйшага кіраўніцтва Беларусі і разбурае міждзяржаўныя і міжнацыянальныя адносіны.
15 траўня Гундар атрымаў паведамленьне аб тым, што суд пастанавіў зьнішчыць «рэчавыя доказы» правапарушэньня — нацыянальны сьцяг Украіны і плякат. Паведамлялася таксама, што гэтае рашэньне абскарджваньню не падлягае.


Як паведаміў БелаПАН Гундар, з суда ён атрымаў адказ на сваю заяву, у якім указана, «што дастатковых падставаў для яе задавальненьня няма, бо палотнішча, падобнае на сьцяг Украіны, не адпавядае вызначаным для яго прапорцыям».

«Зьдзіўляе тое, што ў пастанове гаварылася аб зьнішчэньні нацыянальнага сцяга Украіны. Цяпер ён ужо перастаў ім быць і аказаўся толькі падобным на ўкраінскі сьцяг палотнішчам. Я думаю, гэта зроблена для таго, каб знайсьці апраўданьне рашэньню зьнішчыць сродкі выказваньня салідарнасьці і выключыць падобныя акцыі», — заявіў Гундар.
XS
SM
MD
LG