Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрка францускіх правых Марын Лё Пэн захапляецца Ўладзімірам Пуціным


Лідэрка францускай скрайняй правай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн кажа, што захапляецца Уладзімірам Пуціным гэтаксама, як і канцлерам Германіі Ангелай Мэркель, таму што прэзыдэнт Расеі не дазваляе іншым краінам навязваць яму свае рашэньні. У інтэрвію нямецкаму выданьню Der Spiegel Лё Пэн адзначыла, што яна паважае лідэраў, якія абараняюць свае дзяржаўныя інтарэсы.

Па словах Марын Лё Пэн, палітыка Ангелы Мэркель была добрай для Нямеччыны, хоць яна і магла шкодзіць іншым краінам.

Лё Пен выказала ўпэўненасьць, што Пуцін ставіць на першае месца расейскія дзяржаўныя інтарэсы. «У гэтым кантэксьце, я маю такую ж павагу да яго, як і да Мэркель», — адзначае лідэрка францускага «Нацыянальнага фронту».

Марын Лё Пэн таксама адзначыла, што хоча зьнішчыць Эўразьвяз, але не Эўропу.

У Францыі на выбарах у Эўрапарлямэнт правая партыя «Нацыянальны фронт» стала лідэрам, набрала каля чвэрці галасоў выбарнікаў.

Такім чынам, «Нацыянальны фронт» можа атрымаць у Эўрапарлямэнце 24 месцы, тады як вынік партыі ў 2009 годзе склаў усяго 3 дэпутацкія крэслы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG