Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Расеі датычныя да сьмерці 122 чалавек на тэрыторыі Ўкраіны — ГПУ


Дзеяньні грамадзянаў Расеі на тэрыторыі Украіны прывялі да гібелі 122 чалавек, раненьняў амаль 200 чалавек і іншых цяжкіх наступстваў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Генэральнай пракуратуры Украіны, перадае «Украінская праўда».

Адзначаецца, што грамадзяне Расеі стварылі на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі адмысловыя цэнтры, у якіх праводзіцца вярбоўка, фінансаваньне і навучаньне наймітаў з мэтай зьдзяйсьненьня тэрактаў у Данецкай і Луганскай абласьцях, зьвяржэньня дзяржаўнай улады і парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Па зьвестках ведамства, узброеныя найміты за матэрыяльнае ўзнагароджваньне прапускаюцца супрацоўнікамі памежнай службы ФСБ Расеі ва Ўкраіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG