Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко прыняў прысягу мэра і распавёў пра будучыню Майдану (ВІДЭА)


У Кіеве на Майдане Незалежнасьці пасьля двухмесячнага перапынку адбылося народнае веча. Падчас мерапрыемства выступіў пераможца выбараў мэра Віталь Клічко.

Абраны мэрам Кіева Віталь Клічко заклікаў грамадзян Украіны аб’яднацца дзеля неабходных краіне рэформаў. Пра гэта ён заявіў у выступе на народным вечы на сталічным Майдане, дзе сабраліся некалькі тысяч чалавек.

Паводле Клічко, «дыктатара больш няма, мы павінны аб’яднацца дзеля рэформаў».

Ён таксама адзначыў неабходнасьць перавыбраць Вярхоўную Раду, большасьць якой галасавала за «законы 16 студзеня» , якія істотна абмяжоўвалі грамадзянскія правы, а таксама дадаў, што «не казаў, што будзе разганяць Майдан».

На працягу апошніх гадзін на Майдане байцы батальёну «Данбас» зьбіраюць актывістаў для ўдзелу ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.

31 траўня частка людзей, якія застаюцца на Майдане, выказвалі нязгоду з плянамі абранай 25 траўня кіеўскай ўлады вызваліць праезд для аўтатранспарту на цэнтральных вуліцах сталіцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG