Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане зьбіраюць добраахвотнікаў ваяваць супраць сэпаратыстаў


На кіеўскім Майдане байцы батальёну «Данбас» зьбіраюць актывістаў для ўдзелу ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.

На кіеўскім Майдане байцы батальёну «Данбас» зьбіраюць актывістаў для ўдзелу ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта ў сваім Facebook інфармуе камандзір дабравольніцкага батальёну тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласьці «Данбас», які ў сацсетках называе сябе Сямёнам Сяменчанкам.

«Забралі 23 мужчын на фронт. Хто хоча з намі — падыходзьце да людзей у чорнай форме з надпісам „Батальён Данбас“, або ў форме Запароскай самаабароны. Збор ля „данецкага намёта“ або ззаду ад сцэны каля 28-й сотні. Аўтобус непадалёк, хто гатовы абараняць Украіну — забіраем адразу з рэчамі», — напісаў Сямён Сяменчанка.

31 траўня частка людзей, якія застаюцца на Майдане, выказвалі нязгоду з плянамі абранай 25 траўня кіеўскай ўлады вызваліць праезд для аўтатранспарту на цэнтральных вуліцах сталіцы. На Храшчатыку каля ЦУМу гэтыя актывісты падпальвалі шыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG