Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас сёньняшняга веча ў Кіеве вырашыцца лёс Майдану


У Кіеве сёньня на Майдане Незалежнасьці адбудзецца веча.

Як перадае «Украінская праўда», прадстаўнікі розных грамадзкіх рухаў прапануюць сумеснае бачаньне далейшага фармату Майдану.

Будуць абмяркоўвацца пытаньні рэфармаваньня заканадаўчай сыстэмы і сыстэмы кантролю і справаздачнасьці ўлады. Таксама чакаецца прыняцьце прысягі новаабраным мэрам Кіева Віталём Клічком паводле казацкіх традыцыяў.

У суботу ў цэнтры Кіева прадстаўнікі Самаабароны Майдану мелі намер правесьці суботнік і прыбраць тэрыторыю да дня горада. Аднак актывісты заявілі, што не зьбіраюцца сыходзіць з Майдану і пачалі паліць шыны ў знак пратэсту супраць плянаў сталічных уладаў прыбраць намёты і барыкады.
XS
SM
MD
LG