Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акупанты пакінулі Крым бяз грыўні


Паштовы аддзел у Крыме

Паштовы аддзел у Крыме

У акупаваным Расеяй Крыме з гэтага часу можна разьлічыцца толькі расейскім рублём. У крамах зьніклі падвойныя цэньнікі, усе наяўныя і безнаяўныя разьлікі робяцца ў рублях, а ўкраінская грыўня атрымала статус «замежнай валюты».

Зьмены адбыліся па законе аб скарачэньні тэрміну звароту грыўні ў Крыме, падпісаным прэзыдэнтам Расеі Пуціным 27 траўня.

Гэтым указам акупанты радыкальна паскорылі працэс адрыву паўвострава ад украінскай фінансавай сыстэмы — раней плянавалася выкарыстаньне грыўні да 1 студзеня 2016 года.

У Сымфэропалі з-за гэтага узьніклі вялізныя чэргі — 31 траўня людзі сьпяшаліся атаварыць грыўні, паколькі многія зь іх атрымлівалі зарплату і сацыяльныя выплаты ва ўкраінскай валюце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG