Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Магілёве: «Трэба быць з Расеяй. А ў Эўропе — адны бандэраўцы. Ненавіджу!»


Мядзьведзеў і Лукашэнка

Мядзьведзеў і Лукашэнка

«Свабода» запытала ў жыхароў Магілёва, як яны ставяцца да таго, што Беларусь разам з Расеяй і Казахстанам стварылі Эўразійскі саюз? На якія перамены яны разьлічваюць?

Малады чалавек: «У Эўропе людзі жывуць лепей, чым у той Расеі ці Казахстане. Там лепей разьвітая эканоміка. Лепей разьвітыя тэхналёгіі, якія мы маглі б пераняць адтуль. А ў нас эканоміка знаходзіцца ў стане ня самым лепшым, прынамсі на сёньня».

Спадар: «Наколькі я разумею, прадпрыемствам Беларусі ня так проста будзе рэалізоўваць сваю прадукцыю ў Эўропе. І калі сувязі ўжо наладжаныя з Расеяй, то ад дабра дабра не шукаюць».
Сталы мужчына: «У нас аднолькавы мэнталітэт з Расеяй дый з тым жа Казахстанам. У нас жа раней была эканоміка агульная за Савецкім часам. Яе потым развалілі. А вось, калі мы ў Эўропу пойдзем, то наша эканоміка ляжа на лапаткі».

Спадарыня: «З Эўропай лепей было б. Эўропа вышэйшая па статусе сваім і жыцьцё там лепей».
Спадар сталага веку: «З Расеяй нам трэба заставацца. Я сам расеец. Я сам у Савецкім Саюзе жыў. У ва мне дужа моцная інтэрнацыянальная дружба. Нельга зноў Савецкі Саюз адраджаць, але я бачу, як загнівае Эўропа. Якія каштоўнасьці ў іх? Тое ж самае, што ў Кіеве цяпер — адны бандэраўцы. Ненавіджу іх».

Хлопец: «Можна было ў Эўропу ісьці. Вы паглядзіце, як тыя краіны жывуць, і як мы».
Спадар: «Нам працаваць не дадуць, калі мы пойдзем у Эўропу. Нас запаланяць таварамі, якія цяпер стрымліваюцца рознага кшталту мытамі. Яны хлынуць у нашу краіну. Беларускае і так амаль ніхто не купляе, а так наагул ня будуць».

Сталы мужчына: «Нам бы ў Эўропе было б лепей. Вось у нас апошняя праблема была зь мясам. У Польшчы, напрыклад, мяса ў два разы таньней, чым у нас. Дэмакратыя наагул — гэта вяршэнства закону. Калі мы будзем усё рабіць паводле закону, як у Эўропе, то чыноўнікаў у нас усіх прыбяруць».
Спадар: «Любая палітыка Эўропы ў адносінах да Беларусі і Расеі — гэта агрэсія. Мы заўжды былі яе сыравінным дадаткам. І там яны ніколі ня прымуць нас за людзей. За нацыю нас ня лічаць».

Спадар: «Я сам за сябе. Краіна няхай жыве як хоча. Краіна наша памылілася ўжо даўно, таму я цяпер адказваю толькі за сваю сям’ю і ўсё».
Сталая жанчына: «Расея і Казахстан — усё-ткі нашы бліжэйшыя суседзі. Ад гэтага нікуды не падзенесься. Даўно мы побач з Расеяй. Шмат агульных у нас гістарычных момантаў».

Дзяўчына: «Лепей быць у Эўрапейскім зьвязе. Чыста інтуітыўна лічу, што там лепей было б нам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG