Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Асьцярожна — лістапад». Невядомы верш Генадзя Бураўкіна стаў песьняй (ВІДЭА)


Пётар Клюеў 28 траўня прэзэнтаваў музычную праграму на вершы Генадзя Бураўкіна, а праз два дні паэта ня стала. Праграма ўжо не раз выконвалася, але для студыйнага запісу музыка яе яшчэ толькі рыхтаваў. Адразу пасьля разьвітаньня Пётар пайшоў на студыю і запісаў пад фартэпіяна песьню «Асьцярожна — лістапад».

Гэты і некалькі іншых невядомых вершаў Генадзь Бураўкін адмыслова выбраў для Пятра Клюева, каб той напісаў на іх музыку і выконваў. Верш «Асьцярожна — лістапад» ніколі не публікаваўся раней і знаходзіўся ў прыватнай калекцыі паэта.



Асьцярожна — лістапад. Асьцярожна...
Закружылася мяцеліца жоўтая.
Я хачу, каб да мяне сёньня
Хоць на міг, хоць у сьне
Прыйшоў ты.

Асьцярожна — лістапад. Асьцярожна...
Гэта падаюць мае пісьмы.
Так баюся, каб у сьвеце прасторным
Мы з табою, мілы мой,
Не разышліся.

Асьцярожна — лістапад. Асьцярожна...
Гэта Лета маё аблятае.
І стаю я пасярод восені
Твая тонкая бярозка залатая.
Асьцярожна — лістапад. Асьцярожна...
Асьцярожна — лістапад. Асьцярожна...


Радыё Свабода падрыхтавала відэавэрсію выступу Пятра Клюева і яго гурта, у якім прагучалі творы на вершы Генадзя Бураўкіна, у тым ліку і песьня «Асьцярожна — лістапад».
XS
SM
MD
LG