Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька: АГП выступае інвэстарам аб’яднаньня дэмакратычных сіл


У Менску закончыўся справаздачна-выбарчы зьезд АГП. Абраны старшынём партыі і кандыдата на прэзыдэнта ад АГП Анатоль Лябедзька адказаў карэспандэнту Свабоды на пытаньне, якім мусіць быць кандыдат на прэзыдэнта.

«Ён мусіць быць моцным, гэта галоўнае, і прадстаўнік ад АГП можа быць такім кандыдатам, бо ён мае за сабой добрыя структуры, цікавыя напрацоўкі і моцную каманду. Але АГП лічыць сябе моцным інвэстарам працэсу аб’яднаньня дэмакратычных сілаў, таму партыя будзе прапаноўваць вылучэньне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл».

Паводле Анатоля Лябедзькі, кангрэс дэмакратычных сіл, на якім можа быць абраны адзіны кандыдат на прэзыдэнта ад розных партый і арганізацый дэмакратычнага кірунку, магчымы ў пачатку 2015 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG