Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшынём АГП пераабраны Анатоль Лябедзька


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька быў абраны старшынём партыі ў выніку тайнага галасаваньня. За ягоную кандыдатуру прагаласавала 102 дэлегаты, 22 былі супраць. Несапраўднымі прызнаныя 3 бюлетэні.

Да галасаваньня кандыдатамі на пасаду старшыні АГП былі вылучаныя таксама Сяргей Балыкін, Васіль Палякоў, Аляксандар Дабравольскі і Генадзь Ананьеў, якія ўзялі самаадводы.

Перад галасаваньнем па старшыні партыі дэлегаты абмяркоўвалі тэму ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Большасьць выступоўцаў выказаліся за тое, каб АГП удзельнічала ў выбарчай кампаніі і ў абраньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл.

Але былі і іншыя думкі. Дэлегатка Анжэла Камбалава заявіла, што «адзіны кандыдат звужае дэмакратычную прастору». А дэлегат Аляксандар Гушан наагул лічыць, што, паколькі ўлада не зьмяніла правілаў правядзеньня выбараў у лепшы бок, то трэба іх байкатаваць.

Удзельнікі зьезду АГП вырашылі не праводзіць асобных выбараў кандыдатаў на прэзыдэнта, а прагаласавалі за тое, каб кандыдатам на прэзыдэнта ад АГП стаў старшыня партыі Анатоль Лябедзька. Галасаваньне было адкрытым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG