Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч «ловіць» сонца ў турэмным дворыку


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч падчас прагулак у турэмным дворыку прызвычаіўся загараць у кутку, дзе ёсьць сонца. Гэта ўжо заўважна па загарэлым твары і галаве палітвязьня, паведаміла жонцы палітыка Марыне Адамовіч адвакат, якая днямі бачылася з Статкевічам.

«Ён жа зараз адзін сядзіць, і адзіная ў яго магчымая прычоска — гэта пагаліцца налыса. А ён жа там сам голіцца. Кажа, што дзякуючы гэтаму плошча загару павялічылася і бачна, што загарэў. Гэта яму і сьвятар пацьвердзіў, які ўчора быў у ягонай турме».

Паводле Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч пачуваецца нармальна. Ці пакутаваў ён ад нядаўняй сьпёкі, як гэта было зь Мікалаем Дзядком, які сядзіць у той жа турме? Марына Адамовіч удакладніла, што яе муж знаходзіцца ў іншай частцы будынку турмы, вакно ягонай камэры выходзіць на поўнач, і ў ёй вялікай сьпякоты ніколі не бывае.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сваёй віны палітык не прызнаў. Мікалай Статкевіч лічыць, што яму помсьцяць за жорсткую крытыку на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Трымаюць апазыцыянэра ў адзіночнай камэры крытай магілёўскай турм
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG