Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З Данецкай вобласьці вывозяць забітых баевікоў


Труны зь целамі баевікоў

Труны зь целамі баевікоў

З тэрыторыі Данецкай вобласці вывезеныя 50 целаў чачэнскіх баевікоў.

Пра гэта агенцтву УНІАН паведаміў кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «Правы справа» Зьміцер Сьнегіроў.

Па яго словах, цяпер на ўсходзе Ўкраіны назіраецца сытуацыя, калі «тэрарысты Данецкай народнай рэспублікі адхіляюцца ад актыўнай фазы супрацьстаяньня з украінскімі войскамі, а ўдзел у збройным канфлікце вядуць расейскія найміты і чачэнскія сэпаратысты».

Снегіроў падкрэсліў, што 29 траўня зафіксавана адпраўка першай «партыі» целаў забітых чачэнцаў з Данецкай вобласці — усяго блізу паўсотні.

Таксама актывіст расказаў, што цяпер на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей на баку прарасейскіх сілаў удзельнічаюць каля 4,5 тысяч чачэнскіх і расейскіх наймітаў. Такая вялікая колькасць мабілізаваных добраахвотнікаў з Расеі, на думку Сьнегірова, сьведчыць аб намерах Масквы надалей раскручваць эскаляцыю напружаньня ў рэгіёне, дэманструе недавер з боку Крамля мясцовым сэпаратыстам — як уласна руху, так і яго кіраўнікам.

На думку суразмоўцы агенцтва, Масква выдатна разумее: ідэя сэпаратызму — штучная, яна выкарыстоўваецца мясцовымі алігархічнымі і фінансавымі групамі дзеля атрыманьня ад Кіева пэўных прэферэнцыяў, але ідзе насуперак плянам Масквы па разьвязваньні штучнага збройнага канфлікту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG