Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Справа байцоў «Беркуту» аб расстрэле на Майдане перадаецца ў суд


Беркут атакуе, архіўнае фота

Беркут атакуе, архіўнае фота

Генэральная пракуратура Ўкраіны бліжэйшымі днямі перадасьць у суд крымінальную справу аб расстрэле на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве. Па ёй, як заявіў генпракурор Алег Махніцкі, праходзяць тры супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня «Беркут».

«Арыштаваныя супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня „Беркут“, іх віна даказаная, справа рыхтуецца да перадачы ў суд», — канстатаваў Махніцкі, удакладніўшы, што справа паступіць у суд у чэрвені.

Алег Махніцкі расказаў, што па крымінальнай справе праведзена больш за паўтары тысячы сьледчых дзеяньняў: «Следствам выяўленыя арганізатары: пачынаючы ад экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча, адміністрацыі прэзыдэнта, МУС і заканчваючы камандзірамі адпаведных падразьдзяленьняў і непасрэдных байцоў», перадае УНІАН са спасылкай на «5 канал».

Украінскі спэцназ страляе па пратэстоўцах

XS
SM
MD
LG