Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Валэнса Бараку Абаму: Вы мяне расчаравалі


Былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса кажа, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама не апраўдаў ягоных спадзяваньняў, што тычыцца «рэарганізацыі сьвету».

Валэнса: Я чакаў, што ЗША, як адзіная звышдзяржава, дапаможа рэарганізаваць сьвет. Што [гэтая звышдзяржава] рэарганізуе самую сябе і зробіць уплыў на рэарганізацыю сьвету. Гэтак ня здарылася, і я – спадар прэзыдэнт Абама! – адчуваю сябе расчараваным. Бо я на вас рабіў стаўку і думаў, што вам гэта ўдасца. Так мне здавалася. А вы не зрабілі нічога – і ў Злучаных Штатах ня вырашылі ніякіх большых праблемаў, і сьвету не дапамаглі іх вырашыць. Ці то вы ня хочаце... Калі вы ня хочаце, дык аддайце Польшчы сваю звышдзяржаву, і Польшча будзе ведаць, што зь ёй зрабіць. Бо так [як ёсьць] – ня можа быць. Сьвет ня можа існаваць бязь лідэра. Да гэтага часу Злучаныя Штаты былі такім ратавальным колам, такой надзеяй для сьвету. Калі недзе адбывалася нешта дрэннае, Злучаныя Штаты заўсёды дапамагалі. А цяпер? Злучаныя Штаты зьяўляюцца вайсковым лідэрам, трохі эканамічным, [але] слабеюць, а ў маральна-палітычным пляне наагул не вядуць за сабою. Старыя арганізацыі не пасуюць да цяперашняга часу – ААН не пасуе, НАТО не пасуе, і няма лідэрства. Гэта вельмі небясьпечная сытуацыя ў гісторыі сьвету.
XS
SM
MD
LG