Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 1 чэрвеня: Дзень дзяцей і Брэхт па-беларуску


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

1 чэрвеня – Міжнародны дзень дзяцей.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Традыцыйная працэсія Божага цела ў Менску пачнецца службай каля касьцёлу Сьвятой Тройцы (Сьвятога Роха) на Залатой горцы.
Пачатак у 9.00.

У менскім парку імя Горкага адбудзецца дабрачынны маратон «Мы разам!» з канцэртам і моднымі паказамі. Будуць зьбіраць грошы на лячэньне 4-гадовай Ксеніі Шаўчук. Пачатак у 15.00.

У прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58, к. 6) адбудзецца тэатральны выпускны ад праекту АБФ (Актыўным Быць Файна). Гледачоў чакаюць 4 сцэны па-расейску і па-беларуску з п'есы «Страх і адчай у трэцяй імпэрыі» Бэртальда Брэхта. Пачатак у 17.00. Уваход бясплатны.

У рок-клюбе TNT адбудзецца сольны канцэрт гурту Re1ikt. Пачатак у 20.00. Уваход каштуе 70 тысяч рублёў, дзяўчатам бясплатна.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1836 – закладзены першы камень Берасьцейскай крэпасьці.

1916 – у Вільні створаны Беларускі клюб.

У гэты дзень нарадзіліся:

1901 – Сяргей Пясэцкі, адзін з найбольш яскравых пісьменьнікаў беларускага паходжаньня.

1911 – Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1926 – Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.

1954 – Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1434 – Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

1970 – Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.
ЦЫТАТА ДНЯ

«Лепей быць абсалютна сьмешным, чым абсалютна нудным».

Мэрылін Манро
XS
SM
MD
LG