Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайсковыя караблі ўрываюцца ў эканамічную зону Літвы ў Балтыйскім моры


МЗС Літвы 30 траўня ўручыў дыпляматычную ноту амбасадзе Расеі, у якой выказваецца занепакоенасьць неаднаразовымі дзеяньнямі вайсковых караблёў РФ у выключнай эканамічнай зоне Літвы.

У ноце сьцьвярджаецца, што падобныя дзеяньні парушаюць правы і свабоды сувэрэннай Літвы ды іншых дзяржаваў, піша Delfi.lt.

МЗС адзначае, што ўжо зьвяртала ўвагу Расеі на падобныя інцыдэнты.

МЗС Літвы заклікае Расею выконваць Канвэнцыю ААН па марскім праве і гарантаваць, што такія інцыдэнты больш не паўторацца.

Пра знаходжаньне расейскіх вайсковых караблёў у выключнай эканамічнай зоне Літвы ў Балтыйскім моры двойчы паведамлялася за апошні тыдзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG