Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі банк дае Беларусі мільярд даляраў крэдыту


«Банк ВТБ» прыняў рашэньне пра выдзяленьне Беларусі брыдж-крэдыту на суму 1 млрд даляраў.

Грошы паступяць у Беларусь на працягу 10–14 дзён. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Беларусі ў Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас, — перадае БелаПАН.

Румас таксама паведаміў, што Беларусь чакае завяршэньня ўсіх працэдураў па выдзяленьні Расеяй міждзяржаўнага крэдыту на 2 мільярды даляраў. Мяркуецца, што за кошт гэтых сродкаў будуць пагашацца брыдж-крэдыты. Аднак дакладныя тэрміны выдзяленьня буйнога расейскага крэдыту пакуль невядомыя.

Пагадненьне пра выдзяленьне Расеяй Беларусі крэдыту ў 2 мільярды даляраў было дасягнутае ў траўні гэтага году на сустрэчы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Пуціным.
XS
SM
MD
LG