Лінкі ўнівэрсальнага доступу

200 дзяцей са Славянска арганізавана вывезьлі ў Крым


Акцыю па вывазе дзяцей з акупаванага прарасейскімі сэпаратыстамі Славянска арганізавалі самі сэпаратысты.

200 дзяцей аўтобусамі вывезьлі з гораду, аднак пазьней інфармацыі пра іхнае месцазнаходжаньне не распаўсюджвалася.

Кіраўнік прэс-цэнтру АТА Ўладзіслаў Селязьнёў паведаміў, што а 15:20 дзеці са Славянска цягніком былі дастаўленыя ў Крым.

«Цяпер яны едуць у Артэк. Усё ў іх добра», — паведаміў Селязьнёў.

Ён таксама абвергнуў распаўсюджаную расейскімі СМІ інфармацыю пра абстрэл аўтобусаў зь дзецьмі ўкраінскімі вайскоўцамі. «Ніякіх абстрэлаў не было. Ізноў расейскія СМІ напісалі няпраўду», — сказаў Селязьнёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG