Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Днепрапятроўску 5 тысяч выпускнікоў склалі сьцяг Украіны з балёнікаў


Незвычайны дзяржаўны сьцяг Украіны зьявіўся падчас параду выпускнікоў 30 траўня.

Пяць тысяч маладых людзей, якія трымалі ў руках жоўтыя і блакітныя балёнікі, прайшліся па цэнтральных вуліцах гораду. Шэсьце адбывалася з воклічамі «Одна, єдина, соборна Україна!», «Герої не вмирають, вмирають вороги!». Сьпявалі ўкраінскія нацыянальныя песьні і дзяржаўны гімн.

На плошчы Герояў Майдана ўдзельнікі шэсьця выпусьцілі балёнікі ў неба.

Мясцовая адміністрацыя запэўніла, што ўвечары падчас канцэрту для выпускнікоў горад будуць патруляваць паўтысячы міліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG