Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закон пра амністыю чакае подпісу Аляксандра Лукашэнкі


Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект «Пра амністыю ў сувязі з 70-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», перадае БЕЛТА.

Ад пакараньня будуць вызваленыя непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей, маладзейшых за 18 гадоў; мужчыны, старэйшыя за 60 гадоў, і жанчыны, старэйшыя за 55 гадоў; інваліды I ці II групаў, хворыя на актыўную форму сухотаў, анкалягічна хворыя, ВІЧ-інфікаваныя, вэтэраны баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў; пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ды іншых радыяцыйных аварыяў; асобы, якія атрымалі калецтвы і кантузіі падчас службы ва Ўзброеных сілах СССР ці Беларусі, КДБ, іншых войсках і вайсковых фармаваньнях.

Плянуецца, што пад амністыю можа трапіць каля 2100 чалавек з установаў закрытага тыпу і 630 — з установаў адкрытага тыпу. Каля 8 тысяч чалавек чакае скарачэньне тэрміну адбываньня пакараньня.
XS
SM
MD
LG