Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня на могілках «Павонзкі» ў Варшаве пахавалі генэрала Войцеха Ярузэльскага, апошняга кіраўніка Народнай Польшчы і першага прэзыдэнта Польскай Рэчы Паспалітай.

Пахаваньне прайшло пры пратэстах апанэнтаў Войцеха Ярузэльскага, якія лічаць, што чалавек, які ўвёў вайсковае становішча ў Польшчы, не павінен спачываць на могілках для заслужаных людзей.

Пратэсты адбыліся як на самых могілках, так і раней перад касьцёлам, у якім служылі жалобную імшу і ў якой прысутнічалі тры прэзыдэнты Польшчы, былыя Лех Валенса і Аляксандар Квасьнеўскі ды цяперашні Браніслаў Камароўскі.

Пратэстоўцы падчас пахавальных цырымоній сьвісталі й крычалі на адрас памерлага генэрала «Забойца!», «У Маскву!», «Ганьба для польскага войска!», «Здраднік!».
Людзей, якія прыйшлі разьвітацца з генэралам Ярузэльскім на могілкі, ад пратэстоўцаў аддзяляў кардон паліцыі.
«Мы разьвітваемся з адным з самых выбітных польскіх палітыкаў, сьціплым і адданым Польшчы чалавекам. Мы разьвітваемся з чалавекам асаблівай эпохі, пазначанай трагедыяй, драмай, пошукам сэнсу і надзеі» – гаварыў над магілай Аляксандар Квасьнеўскі сярод аглушальных сьвістаў з натоўпу пратэстоўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG