Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамляе газэта Serbske Nowiny, на дарожных табліцах і паказальніках у шмат якіх мясцовасьцях зьвязу лужыцкіх гмінаў Při Klóšterskej wodźe (Am Klosterwasser) былі замазаныя надпісы на верхнялужыцкай мове. Газэта паведамляе, што паліцыя распачала сьледзтва адносна гэтага акту вандалізму.

У згаданы зьвяз гмінаў уваходзяць пяць гмінаў, у якіх кампактна жыве лужыцкая нацыянальная меншасьць у Нямеччыне.

Паводле Янка Воўчара, галоўнага рэдактара газэты Serbske Nowiny, у нямецкай зямлі Саксонія пражывае каля 60 тысяч лужыцкіх сэрбаў — 40 тысяч у Верхняй Лужыцы і 20 тысяч у Ніжняй Лужыцы.
XS
SM
MD
LG