Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці з маленькім сынам затрымалі і будуць судзіць за плякат «Сьмерць крамлёўскім акупантам!»

Тры актывісты зарэгістраванай у Латвіі моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» былі затрыманыя ўвечары 29 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на лідэра арганізацыі Алега Корбана.

Паводле ягоных слоў, на знак пратэсту супраць падпісаньня ў Астане дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу Вольга Жураўлёва арганізавала а 19 гадзіне на плошчы адзіночны пікет, выйшаўшы з плякатам «Сьмерць крамлёўскім акупантам!». Разам зь ёй быў маленькі сын. Два іншыя актывісты «Альтэрнатывы», Вольга Бурневіч і Сяргей Качура, назіралі за пікетам з боку. Празь некалькі хвілін прыехаў аўтазак. Усіх актывістаў і дзіця затрымалі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС.

У дачыненьні да Жураўлёвай складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. 2 чэрвеня яна павінна зьявіцца ў суд. Бурневіч і Качура выйшлі на волю без складаньня пратаколаў.

«У РУУС Жураўлёва знаходзілася зь дзіцем. Супрацоўнікі міліцыі давялі хлопчыка да сьлёз, напалохаўшы тым, што маці арыштуюць, а яго самога адправяць у дзіцячы дом», — адзначыў Корбан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG