Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абхазіі апазыцыя хоча абраць часовага прэзыдэнта


Аляксандр Анкваб
Аляксандр Анкваб

У Абхазіі апазыцыя на пазачарговым пасяджэньні парлямэнта непрызнанай рэспублікі зьбіраецца абраць часовага прэзыдэнта.

У той час як дзейны кіраўнік гэтага сэпаратысцкага рэгіёна Грузіі Аляксандр Анкваб адмаўляецца добраахвотна пакінуць сваю пасаду.

Анкваб заявіў, што павінен правесьці кансультацыі з тымі, хто яго падтрымлівае. Ён таксама не мае намеру адпраўляць у адстаўку прэм’ер-міністра Леаніда Лакербая. У апазыцыі назвалі такія паводзіны «дурной спробай чапляцца за ўладу».

Позна ўвечары ў чацьвер парлямэнт Абхазіі прапанаваў Анквабу сысьці ў адстаўку. Акрамя таго, дэпутаты выказалі вотум недаверу кіраўніку ўрада. Апазыцыя ўжо заявіла, што зьбіраецца на працягу двух дзён стварыць часовы ўрад. Ён будзе працаваць да выбараў прэзыдэнта, якія могуць прайсьці праз тры месяцы ў выпадку датэрміновай адстаўкі Анкваба.

Учора на мітынгу ў цэнтры Сухумі было абвешчана аб стварэньні часовага савета народнага даверу на чале зь лідэрам апазыцыі Раулем Хаджымбай, куды ўвайшлі 20 чалавек.

У аўторак, 27 траўня, у Сухумі прайшоў народны сход, удзельнікі якога запатрабавалі правядзеньня рэформаў і зьмены кіраўніцтва самаабвешчанай і нікім акрамя Расеі і некалькіх яе сатэлітаў непрызнанай краіны. Мітынг перарос ў беспарадкі: прыхільнікі апазыцыі захапілі будынак прэзыдэнцкай адміністрацыі і дзяржаўнага тэлебачаньня. Анкваб заявіў, што ў краіне «адбылася спроба дзяржаўнага перавароту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG