Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Парашэнкі пройдзе 7 чэрвеня


Пётар Парашэнка

Пётар Парашэнка

Інаўгурацыя Пятра Парашэнкі як прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца 7 чэрвеня.

Па выніках апрацоўкі 100% бюлетэняў мільярдэр Пётар Парашэнка перамог на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, ён набраў 54,7% галасоў выбарцаў, паведамілі ва ўкраінскім Цэнтравыбаркаме.

На другім месцы — экс-прэм’ер Юлія Цімашэнка з 12,81% галасоў. На трэцім месцы — лідэр «Радыкальнай партыі» Ўкраіны Алег Ляшко, які атрымаў 8,32% галасоў.

Лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка павіншавала Пятра Парашэнку зь перамогай на выбарах, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Наша краіна знаходзіцца ў цяжкай сытуацыі. Абвастраць яе палітычнымі супрацьстаяньнямі цяпер немэтазгодна. Таму дзеля міру, дзеля ўвасабленьня ў жыцьцё ідэалаў Майдану мая каманда гатовая дапамагчы новаму прэзыдэнту Ўкраіны», — запэўніла лідэр «Бацькаўшчыны».

У той жа час яна паабяцала «пільна кантраляваць дзеяньні новай прэзыдэнцкай каманды».
XS
SM
MD
LG