Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што каму баліць у гугле па-расейску


Я б не паверыў, калі б не паспрабаваў сам: калі набіраць у гугле па-расейску пытаньне "почему (тут пішаш нейкі народ)", то гугл прапануе некалькі падказак працягу фразы, і ў дачыненьні да блізкіх і дальніх суседзяў Расеі гугл працягвае: ...не любят русских".

Хвілін за дзесяць я прамацаў такім чынам усю Эўропу і дзялюся з вамі вынікамі.

Вядома, я цалкам усьведамляю сабе, што гэтыя "рэйтынгі" "пытаньняў" уяўляюць сабою набор нейкіх этнічных стэрэатыпаў - а значыць гэта дрэнна і непаліткарэктна. Але гугл - інструмэнт бесстароньні...

"Почему белорусы не любят русских" - прапануе гугл першым радком. Я сумняваюся ў абгрунтаванасьці гэтага пытаньня, але з чыстай цікаўнасьці запускаю пошук, і ён вяртае мне 272,000 спасылак.

Ужо нават загалоўкі першых лінкаў сьведчаць, што тут усё сур'ёзна: За что белорусы не любят русских, За что белорус не любит россиянина, «Заклятые друзья»: к проблеме репрезентации отношений белорусов и россиян в белорусской блогосфере, Лирическое отступление про братьев-белорусов...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG