Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар: ЗША павінны даць вайсковую дапамогу Ўкраіне


Тэд Круз у Кіеве 28 траўня
Тэд Круз у Кіеве 28 траўня

Сэнатар-рэспубліканец Тэд Круз (Ted Cruz) лічыць, што ЗША павінны надаць наўпроставую вайсковую дапамогу Ўкраіне. Ён таксама перакананы, што ЗША павінны пастаўляць звадкаваны газ ва Ўкраіну.

Круз, які лічыць сябе пасьлядоўнікам былога прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана, нядаўна пабываў у Кіеве і даў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода.

РС: Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Пятро Парашэнка у інтэрвію амэрыканскай газэце Washington Post заклікаў ЗША заключыць з Украінай новую дамову ў галіне бясьпекі і даць ёй наўпроставую вайсковую дапамогу. Ці вы гэта падтрымліваеце?

Круз: На маю думку, Амэрыка павінна падтрымаць Украіну і выступіць супраць расейскіх ваенных дзеяньняў, супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і актыўных спробаў падарваць яе бясьпеку, супраць таго, што яна накіроўвае ваеўнікоў, якія выклікаюць кровапраліцьце, гвалт і падрываюць стабільнасьць Украіны.

РС: А як наконт баявой зброі? Гэта – спрэчнае пытаньне.

Круз: На маю думку, мы павінны даць ўкраінскаму народу прылады і абсталяваньне, каб ён мог сябе абараніць. Я спадзяюся, што з часам супрацоўніцтва пашырыцца. Самы неадкладны выклік цяпер – абараніць сябе.

РС: А што тычыцца баявой зброі – так ці не?

Круз: Так.

РС: Некаторыя лічаць, што амэрыканскія санкцыі недастаткова эфэктыўныя і прапануюць увесьці асабістыя санкцыі ў дачыненьні да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Што вы скажаце на гэта?

Круз: Я цалкам падтрымліваю ўзмацненьне амэрыканскіх санкцый супраць Расеі. Але ў пэрспэктыве нам трэба думаць і пра іншыя рэчы. Гэта разгортваньне антыракетных установак ва Ўсходняй Эўропе, з часам таксама і ва Ўкраіне. Па-другое, трэба працаваць з украінскім народам, каб пашырыць свабодны гандаль, асабліва пашыраць энэргетычнае супрацоўніцтва. Пашыраць яе здольнасьць імпартаваць энэргію, каб Расея больш не магла выкарыстоўваць энэргетыку для эканамічнага шантажу, каб украінскі народ мог быць свабодным і незалежным ад энэргіі, якая паступае з Расіі.

РС: Вы прапаноўвалі дастаўляць ва Ўкраіну звадкаваны газ з ЗША. Як вы гэта бачыце і калі гэта стане магчымым?

Круз: Гэта ня можа адбыцца адразу. Нам трэба пачаць працаваць з Украінай, у першую чаргу, па разьвіцьці яе энэргетыкі. Ва Ўкраіне ёсьць сланцавыя радовішчы, ёсьць прыродны газ , і Амэрыка павінна дапамагаць, каб іх разьвіваць, будаваць інфраструктуру, каб можна было прымаць звадкаваны газ. Амэрыка мае шмат энэргетычных радовішчаў, і мы павінны пастаўляць энэргарэсурсы ва Ўкраіну, каб яна мела альтэрнатыву. Гэта дапаможа Украіне быць свабоднай і незалежнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG