Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне падлічылі ўсе галасы, Парашэнка перамог з 54,7%


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Турчынаў павіншаваў Пятра Парашэнку з абраньнем на прэзыдэнта Ўкраіны па выніках апрацоўкі 100% электронных пратаколаў.

Пра гэта ён заявіў на пленарным пасяджэньні парлямэнту, піша РБК-Украіна.

«Цэнтральная выбарчая камісія ўжо практычна падлічыла галасы, і пасьля апрацоўкі 100% электронных пратаколаў з вынікам 54,7% перамогу атрымаў Пётар Аляксеевіч Парашэнка. Давайце павіншуем яго з гэтым», — заявіў Турчынаў.

За Пятра Парашэнку прагаласавалі 9 млн 853 тыс. 842 выбарцы.
  • За лідэра партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку прагаласавалі 12,81%;
  • за лідэра Радыкальнай партыі Алега Ляшко — 8,32%;
  • за лідэра партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоля Грыцэнку — 5,48%;
  • за Сяргея Цігіпку, які выйшаў з Партыі рэгіёнаў, — 5,23%;%
  • за экс-губэрнатара Харкаўскай вобласьці Міхаіла Добкіна — 3,03%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG